~~META: title = Язэп Пушча — У Шчорсах &keywords = гомане, краса &abstract = Чытаць верш Язэпа Пушчы "У Шчорсах" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — У Шчорсах ====== Верасень са шчодрай жмені\\ Сыпле збожжа у прыгоршчы.\\ Адспявалі ў полі жнеі,\\ Ў харастве асеннім Шчорсы.\\ \\ Залатыя акварэлі\\ Палымнеюць на узлессі.\\ Льюцца трапяткія трэлі\\ Ціхай, неўміручай песні.\\ \\ Я іду на вокліч гэты,\\ I душы, і сэрцу блізкі.\\ Тут не раз сябры-паэты\\ Свой паклон аддалі нізкі.\\ \\ Вось ён – дуб, магутны веліч,\\ Вецер-хлопчык гне ажыну.\\ Колісь тут [[постаці/адам-міцкевіч|Адам Міцкевіч]]\\ Сустракаў сваю [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-гражына|Гражыну]].\\ \\ Дуб лісты з галін страсае,\\ Падаюць на дол са звонам.\\ Ажыве вясной краса іх\\ Ў гомане дубоў зялёных.\\ \\ Рад я пакланіцца дубу\\ I Гражыне, яснай зорцы;\\ Ўспамінаць вас часта буду\\ На сваім шляху да сонца.\\ \\ 1960 г \\ \\ Крыніца: Пушча Я. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершы. Паэмы. Пераклады. Крытычныя артыкулы 1930-1963. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. – 462 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/язэп-пушча]] * [[ibdc.ped>бібліятэка-легенда-4112]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]]