~~META: title = Язэп Пушча — Сяўба &keywords = сяўба &abstract = Чытаць верш "Сяўба" Язэпа Пучшы &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Сяўба ====== Які размах, які разгон!\\ Не тое, што раней загон,\\ Дзе поркаўся араты з плугам\\ Ды панукаў кабылку пугай.\\ \\ На вёрсты пралягаюць гоні,\\ Спяшаюцца стальныя коні,\\ І без панукі, без прынукі\\ Вядуць іх маладыя рукі\\ Вясёлых хлопцаў-трактарыстаў,\\ Ні крышачку не ганарыстых.\\ \\ З іх кожны любіць быць паэтам.\\ Раджае спеў вясна і лета,\\ Раджае ніва каласамі,\\ Даль з журавамі і гусямі.\\ Ну як, скажыце, устрымацца,\\ На крылах песні не узняцца?\\ \\ У небе заяснелі зоры,\\ За дзень узораны прасторы,\\ Што нават вокам не акінуць.\\ Усе скібы спорныя якія,\\ А глеба плённая такая,\\ Зярнят і сейбіта чакае.\\ Ён, дбайны сейбіт, заўтра прыйдзе, Засее нівы ўсе за тыдзень.\\ \\ Вясной, ў сяўбу, гарачым часам,\\ Ўстаюць на вёсцы з сонцам разам.\\ Сяўба спаць позна не дазволіць,\\ Яна, як песня, кліча ў поле, А трактары, як запявалы,\\ Склікаюць да працоўнай славы.\\ \\ Сяўба ідзе, сяўба пачата,\\ На ніве хлопцы і дзяўчаты.\\ Над полем толькі пылу хмаркі,\\ Ды сонечны прамень няяркі,\\ Ды спевы працы веснавое:\\ «Гэй, шчасце наша залатое...»\\ \\ 2 снежня 1962 г., Мінск ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-сяўба]]