~~META: title = Язэп Пушча — Светлых дзён хараство &keywords = вясна, светлых, дзён, хараство, санцацвеце, губляюцца, мары, смех, дзявоча-пралескавы, ясноце, надхмар'і, песні, госці &abstract = Верш Язэпа Пушчы "Светлых дзён хараство" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Светлых дзён хараство ====== О, вясна, светлых дзён хараство!\\ Ў санцацвеце губляюцца мары.\\ Смех дзявоча-пралескавы твой\\ Патануў у ясноце, ў надхмар’і.\\ \\ Вецер вольны планету абег, –\\ Ў падарожжы мне з ім не агоркне.\\ Заклікаць выйду ў поле цябе,\\ Пакланюся далінам, узгоркам.\\ \\ З імі песні складаў я раней,\\ З імі песні складалі ракіты.\\ Там вятры закалышуць мяне,\\ Госці сонца і госці блакіту.\\ \\ Ой, ты цёплая радасць палёў,\\ Не хадзіць мне мяжой да крыніцы.\\ Як у лозах я кошыкі плёў,\\ Толькі ў песнях і можа прысніцца.\\ \\ Што было, таго сёння няма.\\ Адцвіло палыновае зелле.\\ У палях расцвітае вясна,\\ У палях веснавое вяселле. \\ О, вясна, светлых дзён хараство!\\ Ў санцацвеце губляюцца мары.\\ Смех дзявоча-пралескавы твой\\ Патануў у ясноце, ў надхмар’і.\\ \\ 21 сакавіка 1926 года. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]]