~~META: title = Язэп Пушча — Раніцу шчэбет пільнуе ... &keywords = раніца &abstract = Чытаць верш Язэпа Пушчы "Раніцу шчэбет пільнуе ..." &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Раніцу шчэбет пільнуе ... ====== Раніцу шчэбет пільнуе\\ у лісці жоўта-зялёным.\\ Туліцца жнівень пад пуняй\\ з ношкай аўсянай саломы.\\ \\ Сонца бліскучым пласконнем\\ іскры ў тумане губляе.\\ Ветры — пужлівыя коні\\ рвуцца ў мурожныя далі.\\ \\ У зараслях пудзяцца песні:\\ выбрыкаваць хочуць — паверце. Вёска рыпамі весніц\\ цешыць сялянскае сэрца.\\ \\ Сівер расой ахрысціў\\ поплавы ў сіні шырокай.\\ Песціцца сонца ў трысці,\\ цалуючы ветразь у шчокі.\\ \\ Раніцу шчэбет пільнуе\\ у лісці жоўта-зялёным.\\ Туліцца жнівень пад пуняй\\ з ношкай аўсянай саломы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>раніцою]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца]] * [[ibdc.ped>вясновая-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною]]