~~META: title = Язэп Пушча — Раніца &keywords = раніца &abstract = Чытаць верш "Раніца" Язэпа Пушчы &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Раніца ====== У сутонні п’яніцай\\ хістаецца пад плотам цень.\\ Умыўшыся яркай раніцай,\\ на сіні выган\\ выганяе\\ сонца пасвіць дзень.\\ \\ Плаксівую смугу\\ памялом\\ змяло,\\ і промень сонца па шляху\\ пабег ў сутулае сяло.\\ \\ 3 сявянькай працы на плячох\\ ратай спаткаў яго:\\ уцеха хлынула з вачэй\\ і гойснула у сінь бягом.\\ \\ Падшывалец-вецер\\ лапоча песняй у лістве:\\ разбіўся мутны вечар\\ аб сонца ў сіняве! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>раніцою]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[ibdc.ped>вясновая-раніца]]