~~META: title = Язэп Пушча — Песня вайны &keywords = песня, вайны &abstract = Чытаць кароткі змест паэмы Язэпа Пушчы "Песня вайны" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Песня вайны ====== Паэма «Песня вайны» складаецца яна з XIV раздзелаў, якія ўяўляюць сабой эпізоды і мірнага, і ваеннага жыцця. Дзеянне разгортваецца пераважна далёка ад фронту: у другім раздзеле — гэта гулянка сялян, якія панапіваліся спірту, вылітага па загаду цара ў раку; у трэцім — чацвёртым — пра бежанства, пры якім абясцэньваецца чалавечае жыццё («Людское тут жыццё %%//%% Цаны не мае звань, %%//%% Бы восенню лісцё, %%//%% Утоптанае ў твань»), у шостым — апісанне ваеннай пары горада, яго побыту («Бетоннай панелі далонь %%//%% Сабакі галодныя ліжуць %%//%% I выюць на чорны балкон — %%//%% Веранду шантану «Парыжу»). На фоне падобных падзей у творы разгортваецца сюжэт кахання прыгажуні Марыі і параненага на вайне афіцэра Іскрыніча, якога тая даглядала ў шпіталі. Самая асноўная аўтарская ўдача ў паэме — востры антываенны пафас, антымілітарысцкі настрой, якім яна прасякнута. Твор выклікае глыбокае спачуванне да ні ў чым не вінаватых ахвяр вайны — параненых у акопах салдат, бежанцаў, якіх налічваліся тысячы і тысячы. Голас паэта гучыць даверліва, шчыра, пранікліва і адначасова гучна, па-аратарску прыўзнята і публіцыстычна: Зоры не свецяць, а ў роспачы ныюць.\\ Дзеці губляюць матуляў сваіх.\\ Людзі на ўзрэччы нябожчыкаў мыюць,\\ Робяць падушкі ім з лісцяў сухіх. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]]