~~META: title = Язэп Пушча — На возеры &keywords = возера &abstract = Чытаць верш "На возеры" Язэпа Пушчы &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — На возеры ====== На возеры вечар зялёны\\ Пад сонцам ідзе залатым;\\ Таполі, і ліпы, і клёны\\ У парку шумяць маладым.\\ \\ На возеры лодкі-маторкі\\ I вёсел вясёлы усплёс;\\ Ўсміхнуліся першыя зоркі,\\ I вечар расінкі растрос.\\ \\ А месяц рассыпаўся срэбрам\\ I свеціць з блакітнай гары;\\ На выспах — бярозкі, і вербы,\\ I песні вячэрняй зары.\\ \\ Тут вербы схіляюцца нізка,\\ Калі ім паклоніцца госць.\\ Спявае на возеры Мінскім\\ Мая і твая маладосць.\\ \\ 1959 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-прабач-мой-дружа-мой-чытач]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[постаці/язэп-пушча]]