~~META: title = Язэп Пушча — Мора &keywords = мора, люблю &abstract = Чытаць верш "Мора" Язэпа Пушчы &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Мора ====== З узнятаю рукой да сонца\\ Я на скале марской стаю.\\ Люблю цябе я шчыра, моцна,\\ Як песню першую сваю.\\ \\ Не ведаюць плыўцы пакоры,\\ Калі ідуць у смелы рэйд.\\ Люблю бязмежныя прасторы,\\ Адвечны гул тваіх легенд.\\ \\ Ўздымаюцца валы высока\\ I хочуць падхапіць мяне.\\ Расправіў крылы вольны сокал\\ Са мной на сонечнай скале.\\ \\ 1955 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]]