Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-мне-чупрыны-не-хочацца-звесіц

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Мне чупрыны не хочацца звесіць

Беланогі, расчухраны месяц
лявоніць у лісці кляновым;
мне чупрыны не хочацца

звесіць

ў гэты вечар аўсяна-зялёны.

Хай туман сырадоем абмые
мае веснамайскія кудлы.
Затуліўшыся ў сочнай каліне,
расцалуюся з месяцам блудным.

I пайду сінявою мурожнай
да начлежнікаў хлопцаў

буяных.

Хай прыгорне мяне вербалоззе,
бо я хмелем сягонняшнім п’яны.
Ой вы, поплавы, ў шэрай

сярмязе

веснавейце ў лагчыне імглістай!
Мяне променем сонца абвяжа
напярэдадні ў зелені лісцяў.

Закалосяцца песні па лесе,
усміхнецца як раніца ў клёне.
Ой, чупрыны не хочацца

звесіць

ў гэты вечар аўсяна-зялёны!


Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с.

Падобныя старонкі

  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
  • язэп-пушча
  • язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
  • язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-мне-чупрыны-не-хочацца-звесіц.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki