~~META: title = Язэп Пушча — Мне чупрыны не хочацца звесіць &keywords = звесіць, хочацца, чупрыны, вечар, аўсяна-зялены &abstract = Чытаць верш Язэпа Пушчы "Мне чупрыны не хочацца звесіць" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Мне чупрыны не хочацца звесіць ====== Беланогі, расчухраны месяц\\ лявоніць у лісці кляновым;\\ мне чупрыны не хочацца звесіць ў гэты вечар аўсяна-зялёны.\\ \\ Хай туман сырадоем абмые\\ мае веснамайскія кудлы.\\ Затуліўшыся ў сочнай каліне,\\ расцалуюся з месяцам блудным.\\ \\ I пайду сінявою мурожнай\\ да начлежнікаў хлопцаў буяных. Хай прыгорне мяне вербалоззе,\\ бо я хмелем сягонняшнім п’яны.\\ Ой вы, поплавы, ў шэрай сярмязе веснавейце ў лагчыне імглістай!\\ Мяне променем сонца абвяжа\\ напярэдадні ў зелені лісцяў.\\ \\ Закалосяцца песні па лесе,\\ усміхнецца як раніца ў клёне.\\ Ой, чупрыны не хочацца звесіць ў гэты вечар аўсяна-зялёны!\\ \\ Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]]