~~META: title = Язэп Пушча — Ліст ад сабакі &keywords = лісты, знаю, добры, будзь, стаў, пішы, жыву, хацеў &abstract = Чытаць верш Язэпа Пушчы "Ліст ад сабакі" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Ліст ад сабакі ====== Добры мой паэт, прабач,\\ Што доўга не было ліста.\\ Твой слёзна-горкі плач\\ Хацеў я днямі залістаць.\\ Усе хацеў, каб як астыць\\ Пад ветру свіст з прысад.\\ Атрымаць лісты, лісты...\\ Ніяк не здолеў адрасат.\\ Знаць не знаю – жыў ён, не,\\ Ці блудзіць з хеўрай валацуг?\\ Толькі крук тырчнць ў сцяне,\\ Чаплялі за які ланцуг.\\ Дом зусім, зусім раскрыт,\\ Цяпер я ў ім вартую сінь.\\ Бачыш, стыль які і рытм.\\ За места бацькі піша сын.\\ Добры мой, лісты твае\\ Калі мне прачытаў твой брат,\\ Гойсаць стаў я па траве\\ I па-сабачаму стаў рад.\\ Выць пачаў на Млечны Шлях,\\ Каб ён яшчэ свяціў ярчэй.\\ Пасля лёг калі шула\\ I слёзы хлынулі з вачэй.\\ – Дзе мой бацька, дзе радня?\\ Жыву вось тут, жыву адзін,\\ Я штоночы і штодня\\ Не маю радасных гадзін.\\ Добры мой, пішы яшчэ,\\ Пішы навіны мне свае.\\ З песняй жыць куды лягчэй,\\ Душа не хоча з ёй сівець.\\ Часта я гляджу удаль,\\ Ці вобраз твой не ўбачу там?\\ Развявае лёгкі шаль\\ Ў даліне сонечнай туман.\\ Не найду я з-пад акна, –\\ Твой чую крон ў людской хадзьбе.\\ Увесну, як прыедзеш к нам,\\ Я першы абніму цябе.\\ Выйду, стрэчу ля варот, –\\ Такі, такі ўжо ў нас закон.\\ Будзе мой смяяцца рот,\\ I цалавацца буду языком.\\ Знаю, знаю, ты жывы.\\ Цябе ніхто не запражэ...\\ Будзь жа, будзь здароў, жыві;\\ Цябе цалуе моцна Жэк.\\ \\ 1927\\ \\ Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>шукаю-гаспадара]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-атаман-барабан]] * [[ibdc.ped>белы-шпіц-3561]] * [[ibdc.ped>белы-шпіц]] * [[ibdc.ped>фомка]]