Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-лета

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Лета

Люблю я радасць першых навальніц,
Калі пярун гартуе, вострыць стрэлы
I сыпле з горна іскры бліскавіц,
Ка б мы і нашы сэрцы не старэлі.

Ад сонца шчокі лета загарэлі,
Запунсавеў на вуснах сок суніц.
У лузе васількі мяне сустрэлі,
З блакітнымі напіўся я з крыніц.

Пасцелены квяцістыя абрусы,
Збіраюць пчолы сонечны нектар,
Ляцяць з абножкам і нясуць нам дар.

Такога лета, як на Беларусі,
З такой ласкавай, цёплаю душой
Нястомна я ў жыцці шукаў і не знайшоў.

10/III-1957 г.

Падобныя старонкі

  • язэп-пушча
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
  • язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры
  • язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-лета.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki