~~META: title = Язэп Пушча — Лета &keywords = лета &abstract = Чытаць верш "Лета" Язэпа Пушчы &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Лета ====== Люблю я радасць першых навальніц,\\ Калі пярун гартуе, вострыць стрэлы\\ I сыпле з горна іскры бліскавіц,\\ Ка б мы і нашы сэрцы не старэлі.\\ \\ Ад сонца шчокі лета загарэлі,\\ Запунсавеў на вуснах сок суніц.\\ У лузе васількі мяне сустрэлі,\\ З блакітнымі напіўся я з крыніц.\\ \\ Пасцелены квяцістыя абрусы,\\ Збіраюць пчолы сонечны нектар,\\ Ляцяць з абножкам і нясуць нам дар.\\ \\ Такога лета, як на Беларусі,\\ З такой ласкавай, цёплаю душой\\ Нястомна я ў жыцці шукаў і не знайшоў.\\ \\ 10/III-1957 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]]