~~META: title = Язэп Пушча — Каплі вады &keywords = каплі, вады &abstract = Верш Язэпа Пушчы "Каплі вады" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Каплі вады ====== Пякаюць каплі вады, –\\ ў срэбрамёце іх смех.\\ На іх дзень малады\\ кулакі\\ скамячыць не пасмеў.\\ \\ Ён госцем вясёлым прысеў\\ і ўмывае свой твар.\\ Нікне ўсё пакрысе\\ і ўсё ахутвае твань.\\ \\ Яны-ж моўчкі крышталяць кругі, –\\ іх у гэтым уцеха уся.\\ Кожны з нас заўтра другі…\\ Будзем блукацца там-сям.\\ \\ Бо ніяк, аніяк\\ немагчыма жыццю дагадзіць.\\ Не адзін перад ім ужо змяк –\\ хоць і хацеў\\ схапіць выбрык гадзін. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]]