~~META: title = Язэп Пушча — Зоська і Антосік &keywords = васількі, каласкі &abstract = Чытаць верш "Зоська і Антосік" Язэпа Пушчы &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Зоська і Антосік ====== Вышывае шоўкам Зоська\\ Браціку свайму Антоську\\ На сарочцы каласкі\\ I між імі – васількі.\\ \\ Каласкі жаўцеюць, спеюць,\\ Васількі ўсё больш сінеюць.\\ Як жывыя каласкі,\\ I смяюцца васількі.\\ \\ Хвалі ходзяць, як на ніве,\\ I блакіт плыве над імі.\\ Пад блакітам – каласкі\\ I між імі – васількі.\\ \\ I праменьчык зіхатлівы,\\ Як струменьчык мігатлівы,\\ Поіць сонцам каласкі,\\ I смяюцца васількі.\\ \\ I Антоську ў той сарочцы\\ Не пазнаюць, пэўна, хлопцы:\\ На сарочцы – каласкі\\ I між імі – васількі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[постаці/язэп-пушча]]