~~META: title = Язэп Пушча — Зоры мітусяцца, свецяць &keywords = шуміць, зоры, мітусяцца, схіляюцца, вецер, лозы, свецяць &abstract = Чытаць верш Язэпа Пушчы "Зоры мітусяцца, свецяць" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Зоры мітусяцца, свецяць ====== Зоры мітусяцца, свецяць,\\ Лозы схіляюцца ніц,\\ А вецер\\ Шуміць, і шуміць, і шуміць.\\ \\ З неба высокага месяц\\ Срэбрам асыпаў кусты,\\ I цешаць\\ Мой зрок залатыя лісты.\\ \\ Восень, дзяўчына-красуня,\\ Прозалаць сыпле з лясоў.\\ Красуе\\ Хай радасць тваіх верасоў!\\ \\ Зоры мітусяцца, свецяць,\\ Лозы схіляюцца ніц,\\ А вецер\\ Шуміць, і шуміць, і шуміць.\\ \\ 1925 \\ Крыніца: Душа мая тужлівая... : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[постаці/язэп-пушча]]