~~META: title = Язэп Пушча — Зашумелі лісты &keywords = задуменні &abstract = Чытаць верш Язэпа Пушчы "Зашумелі лісты" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Зашумелі лісты ====== Вераснёвыя смуглыя колеры\\ Ў задуменні засмучаным вянуць;\\ Ў задуменні бярозы пакорныя\\ Атрусаюць журбу на паляну.\\ \\ А вятры над панурымі ўзгоркамі\\ Развяваюць лістоў пазалоту.\\ Ўжо рабіна з калінай прагорклаю\\ Абліліся крывёй каля плоту.\\ \\ Распялёхаўся лёгкімі вёсламі\\ На азёрнай суцемені месяц.\\ Зашумелі лісты па-над плёсамі,\\ Зашапталіся ласкава ў лесе.\\ \\ 1927\\ \\ Крыніца: Душа мая тужлівая... : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[постаці/язэп-пушча]]