творы:язэп-пушча:язэп-пушча-залатая-восень
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Залатая восень
Верасень у госці
Болей не запросіць;
Маладой бярозцы
Павязала восень
Жоўтую хусцінку
З белай павуцінкай.
Лета не прысядзе
Пад зялёнай кронай;
У рабіны ў садзе
Плашч гарыць чырвоны,
I нясуць з даліны
Спелы сок каліны.
Дрэвы ў пазалоце,
Вокліч жураўліны;
Восень на балоце
Сее журавіны.
Быццам песня тая,
Восень залатая.
1957 г.
Крыніца: Пушча Я. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершы. Паэмы. Пераклады. Крытычныя артыкулы 1930-1963. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. – 462 с.
Падобныя старонкі
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
- язэп-пушча
- язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры
- язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-залатая-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1