~~META: title = Язэп Пушча — Залатая восень &keywords = восень &abstract = Чытаць верш Язэпа Пушчы "Залатая восень" ("Залатая пара") &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Залатая восень ====== Верасень у госці\\ Болей не запросіць;\\ Маладой бярозцы\\ Павязала восень\\ Жоўтую хусцінку\\ З белай павуцінкай.\\ \\ Лета не прысядзе\\ Пад зялёнай кронай;\\ У рабіны ў садзе\\ Плашч гарыць чырвоны,\\ I нясуць з даліны\\ Спелы сок каліны.\\ \\ Дрэвы ў пазалоце,\\ Вокліч жураўліны;\\ Восень на балоце\\ Сее журавіны.\\ Быццам песня тая,\\ Восень залатая.\\ \\ 1957 г.\\ \\ Крыніца: Пушча Я. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершы. Паэмы. Пераклады. Крытычныя артыкулы 1930-1963. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. – 462 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]]