~~META: title = Язэп Пушча — Вясна &keywords = вясна, веснік, песняй &abstract = Чытаць санет Язэпа Пушчы "Вясна" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Вясна ====== Прыбег прамень, ад сонца ясны веснік,\\ I абвясціў людзям: вясна ідзе!\\ Выходжу я сустрэць красуню песняй\\ I прывітаць той песняю людзей.\\ \\ Не першы раз выходжу на спатканне,\\ I гэтак верыць хочацца вясне.\\ Ў грудзях жыве вялікае каханне,\\ Ў якім прызнацца ўсё ніяк не смеў.\\ \\ Кахаю моцна, горача, праўдзіва\\ I песню запяваю ля крыніц,\\ Хай вецер веснавы над ёй шуміць.\\ \\ Красуй, вясна, як і мая Радзіма!\\ Вясёлкаю стаіш ты уваччу, –\\ З табой і для цябе я жыць хачу.\\ \\ 1957 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/санет]]