~~META: title = Язэп Пушча — Вечна... &keywords = мажор &abstract = Чытаць верш Язэпа Пушчы "Вечна..." &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Вечна... ====== Пуста,\\ змрок прылёг пад кустам.\\ Сонца ўсходзіць паміж гор\\ і спіну залоціць зверху.\\ Усё ж не веру,\\ ой, не веру,\\ што мажорам\\ граюць на жалейцы,\\ што мажор\\ у прасторы льецца.\\ Адлятае ў вырай жораў...\\ Ну, няхай,\\ няхай\\ і гэтак.\\ Ой, шумі вясною, гай,\\ Ў перазвоне кветак!\\ Я сягоння босы,\\ я хаваю ў жменю стыд.\\ Ой вы, сосны,\\ мае сосны,\\ сосны,\\ песенны запал астыў!\\ На грудзёх жыцця\\ апаўшыя лісты.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]]