творы:язэп-пушча:язэп-пушча-буду-жыць
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Буду жыць
Народны лёс я завіваю у санет,
Каб ён, жывы, чало Радзіме упрыгожыў.
Свайго народа дух высокі, светлы розум
Нясу у свет, як песню радасці паэт.
Хачу ў санетах выткаць родныя узоры:
Крынічаньку, што рэчанькай у свет бяжыць.
Вякі мінуць, а я хачу у песні жыць,
Пакуль у небе не пагаснуць сонца, зоры.
Я прыпадаю да тваіх, зямля, грудзей
I прагна сок твой п’ю і веру у бяссмерце,
I б’ецца пульс і абуджае спеў у сэрцы.
Іду я да цябе, як радасць да людзей,
Нясу і аддаю вянок жывых санетаў,
Гарачым сэрцам і агнём душы сагрэтых.
1957 г.
Падобныя старонкі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- вянок-санетаў
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- санет
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-буду-жыць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1