~~META: title = Язэп Пушча — Буду жыць &keywords = санет &abstract = Чытаць верш "Буду жыць" Язэпа Пушчы &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Буду жыць ====== Народны лёс я завіваю у санет,\\ Каб ён, жывы, чало Радзіме упрыгожыў.\\ Свайго народа дух высокі, светлы розум\\ Нясу у свет, як песню радасці паэт.\\ \\ Хачу ў санетах выткаць родныя узоры:\\ Крынічаньку, што рэчанькай у свет бяжыць.\\ Вякі мінуць, а я хачу у песні жыць,\\ Пакуль у небе не пагаснуць сонца, зоры.\\ \\ Я прыпадаю да тваіх, зямля, грудзей\\ I прагна сок твой п’ю і веру у бяссмерце,\\ I б’ецца пульс і абуджае спеў у сэрцы.\\ \\ Іду я да цябе, як радасць да людзей,\\ Нясу і аддаю вянок жывых санетаў,\\ Гарачым сэрцам і агнём душы сагрэтых.\\ \\ 1957 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/санет]]