~~META: title = Ядвігін Ш. — З бальнічнага жыцця &keywords = чалавека, апавяданне, ложку, бальнічным, выбраўся &abstract = Чытаць кароткі змест апавядання Ядвігіна Ш. "З бальнічнага жыцця" &iftrue = nan ~~ ====== Ядвігін Ш. — З бальнічнага жыцця ====== «Нумар семнаццаты» — так называюць чалавека, які канае на бальнічным ложку. Начны служачы нават вылаяўся, калі яго разбудзілі з той прычыны, што хворы памірае: «Вось выбраўся! Супакою чалавеку не даюць!» А тыя з хворых, што былі на выздараўленні, паджартоўвалі: «Проціў ночы выбраўся, нябось, якраз трапіць да Абрагама на піва». I ніводнага слова спачування, увагі. Крыху надгарэўшая свечка — увесь знак, уся нядоўгая памятка, што на свеце не стала аднаго чалавека. Жорсткае, бязлітаснае жыццё заўчасна кінула чалавека ў абдымкі смерці. Гэта ж жыццёвая жорсткасць зрабіла людзей абыякавымі, раўнадушнымі да чужой трагедыі. Апавяданне «З бальнічнага жыцця» (1909) з'яўляецца адным з лепшых рэалістычных твораў [[постаці/ядвігін-ш|Ядвігіна Ш.]] Тут пісьменнік выяўляе майстэрства псіхалагічнага аналізу. Чытач знаёміцца з героем, калі той у непрытомнасці ляжыць на бальнічным ложку. Увесь трагізм становішча гэтага чалавека, прыгнечанасць яго псіхічнага стану адчуваюцца вельмі выразна. Апавяданне будуецца на яркім драматызме знешніх сюжэтных сітуацый, а чалавечыя настроі, адчуванні застаюцца недзе ў падтэксце.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-бярозка-гдз]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-павук]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-антон-іванавіч-лявіцкі]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-дуб-дзядуля-гдз]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-сабачча-служба]]