~~META: title = Ядвігін Ш. — Васількі &keywords = васількі, закрасавалі, міганулі &abstract = Чытаць версэт Ядвігіна Ш. "Васількі" &iftrue = nan ~~ ====== Ядвігін Ш. — Васількі ====== Васількі закрасавалі... Не, не закрасавалі!\\ Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. Не закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? Не ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце... неба, як васількі... як васількі, вочкі... міганулі васількі і... счэзлі!..\\ У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі...\\ А калі паблекнуць васількі, паблекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб, – тады толькі ўспомніш, што гэта – ад васількоў, ад іх красы, бо... адкрасавалі васількі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-сабачча-служба]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-дуб-дзядуля-гдз]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-павук]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-антон-іванавіч-лявіцкі]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-бярозка-гдз]]