~~META: title = Ядвігін Ш. — Бярозка — ГДЗ &keywords = марыська, ядвігін &abstract = ГДЗ па апавяданню Ядвігіна Ш. "Бярозка" &iftrue = nan ~~ ====== Ядвігін Ш. — Бярозка — ГДЗ ====== 1. Бацька даў дачцэ наступную параду "на апошнім адвітанні": "Слухай, пацеха мая, адну цябе толькі я маю і адну табе толькі даю раду: калі цябе прыцісне горкая доля, калі табе будзе вельмі цяжка жыць, што і змогі не будзе вытрываць, не жалься нікому-нікому, хіба знойдзеш такую спрыячую верную душу, як спрыяла і верная была для цябе душа твайго бацькі; не знойдзеш — ідзі лепш у лес, выберы, каторае табе спадабаецца, дрэва і яму, толькі яму аднаму, маё ты дзіцятка, душу сваю адкрывай, жаль свой вылівай...".\\ 2. Бацька перагледзеў свае погляды на адносіны асобы з грамадствам тады, калі даведаўся, што яго дачушка не магла нікому расказаць пра свае беды, была адзінокай сярод людзей.\\ 3. Без адказу засталося пытанне Марыські: "Татачка, а чаму паміж людзей я не знайшла, каму пажаліцца? "\\ 4. У гэтае пытанне пісьменнік укладвае сэнс, што прага Марыські мець сяброў, блізкія і спагадлівыя адносіны з людзьмі натыкаецца на чэрствасць,абыякавасць да чужых праблем. Аўтар у сваім творы ставіць праблему людской адчужанасці і адзіноты.\\ 5. У паэме "[[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-кепска-будзе|Кепска будзе]]" паказана вера селяніна ў патрыярхальныя ўстоі, царскі суд. Аліндарку дапамог новы асэсар — "чалавечак так, нічога...". [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]] ідэалізуе царскія ўлады, верыць у добрых суддзяў.\\ [[слоўнік/завязка|Завязка]] і фінал апавядання [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-бярозка|"Бярозка"]], наадварот, сведчаць пра тое, што галоўная гераіня як была адзінокай у чужой старане, так ёю і засталася, не знайшоўшы паразумення з людзьмі. Гэта было адметнай з'явай парэформеннага саракагоддзя. У нялюбым замужжы, свякроўчынай хаце дзяўчына была адчужанай. У гэтым рэалізм твора [[постаці/ядвігін-ш|Ядвігіна Ш.]] ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-падласенькі]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-павук]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-антон-іванавіч-лявіцкі]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-дуб-дзядуля-гдз]] * [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-сабачча-служба]]