~~META: title = Ядвіга Бяганская — Каму сказаць «дзякуй»? &keywords = малако, дзякуем, смачнае, дзеці, траву, пабеглі, кароўка, зямлі, падзякуйце, пакланіліся, траве, зямля, дзякаваць, бабуля &abstract = Чытаць апавяданне Ядвігі Бяганскай "Каму сказаць «дзякуй»?" &iftrue = nan ~~ ====== Ядвіга Бяганская — Каму сказаць «дзякуй»? ====== Прынесла бабуля гладыш малака і пачала частаваць сваіх унукаў:\\ – Піце, дзеткі, малако. Яно смачнае, карыснае, будзеце здаровыя і дужыя.\\ – Дзякуем табе, бабуля, – выпіўшы малако, сказалі ўнукі.\\ – А вы не мне дзякуйце, а маёй кароўцы. Гэта ж яна дае малако.\\ Пабеглі дзеці на двор і пачалі дзякаваць карове, якая стаяла каля студні:\\ – Дзякуем табе, кароўка, за смачнае малако.\\ – Добра, што маё малако вам спадабалася. Але дзякаваць за яго трэба не мне, а траве, якую я скубу, – адказала карова.\\ Пабеглі дзеці на зялёны луг, пакланіліся нізка траве:\\ – Дзякуем табе, трава, што корміш нашу кароўку, якая дае смачнае малако.\\ – Карова цэлы дзень пасвіцца на лузе. Вось і падзякуйце зямлі, на якой я расту.\\ Пакланіліся дзеці зямлі і сказалі:\\ – Дзякуем табе, зямля, за траву, якую скубе наша кароўка і дае смачнае малако.\\ – Падзякуйце вадзе, якая поіць траву, – адказала зямля.\\ Пабеглі дзеці да ракі, пакланіліся вадзе:\\ – Дзякуем табе, вада, што поіш траву, якую скубе бабульчына кароўка, каб пачаставаць нас малаком.\\ – Гэта праўда, я дапамагаю зямлі вырошчваць траву. Але падзякуйце і сонцу за цяпло. I помніце, што толькі наша агульная праца дае вашай кароўцы смачнае малако. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/ядвіга-бяганская]] * [[творы/ядвіга-бяганская/ядвіга-бяганская-сланечнікі]] * [[творы/ядвіга-бяганская/ядвіга-бяганская-пра-казачных-чалавечкаў]] * [[творы/ядвіга-бяганская/ядвіга-бяганская-новенькая]] * [[творы/ядвіга-бяганская/ядвіга-бяганская-міколкава-ялінка]]