~~META: title = Юрась Свірка — Яшчэ раз пра маці &keywords = пайду, пакліча &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Яшчэ раз пра маці" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Яшчэ раз пра маці ====== Яна заўсёды на сябе ўсё брала,\\ Каб толькі дзецям болей адпачыць.\\ Палола, жала, ткала, абшывала\\ І пазычала дня яна ў начы.\\ \\ За ёй ішлі мы і вясной, і ўлетку,\\ Дапамагалі, як маглі не раз.\\ Яна ж казала: «Адпачніце, дзеткі,\\ Я спраўлюся з работаю без вас.\\ \\ Няхай зязюлька вам гадоў наліча,\\ Не гнуцца вам патрэбна, а расці.\\ Калі мне будзе цяжка, я паклічу...»\\ Ды кліч той не пачулі пры жыцці.\\ \\ Было вясною неба без аблокаў,\\ Блакітнае - як хочацца зірнуць!\\ Яна плыла у вырай свой далёкі,\\ Адкуль ніякім крыкам не вярнуць.\\ \\ Прыеду, пастаю каля пагорка.\\ Цвіце даўно не першая вясна.\\ На сэрцы і балюча мне, і горка.\\ Яна і там спраўляецца адна.\\ \\ Перад вачыма роднае аблічча,\\ Яно адводзіць хмары і бяду.\\ Яна пакліча, ведаю, пакліча,\\ І я пайду, як верны сын пайду... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-сняжок]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]]