Паклікала маці
дачушку Ірынку.
Разрэзала яблык
на дзве палавінкі.
А быў ён салодкі,
ружовы, крамяны.
І з’ела дзяўчынка
той яблык духмяны.
– А колькі ж, дачушка,
ранетаў ты з’ела?
Адну палавінку
ці яблычак цэлы? –
Матуля цярпліва
чакае адказу.
Дачушка задач
не рашала ні разу.
І так адказала
малая Ірынка:
– Не яблык я з’ела,
а дзве палавінкі.