~~META: title = Юрась Свірка — Яблык &keywords = яблык, дачушка, палавінкі &abstract = Верш Юрася Свіркі "Яблык" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Яблык ====== Паклікала маці\\ дачушку Ірынку.\\ Разрэзала яблык\\ на дзве палавінкі.\\ \\ А быў ён салодкі,\\ ружовы, крамяны.\\ І з’ела дзяўчынка\\ той яблык духмяны.\\ \\ – А колькі ж, дачушка,\\ ранетаў ты з’ела?\\ Адну палавінку\\ ці яблычак цэлы? –\\ \\ Матуля цярпліва\\ чакае адказу.\\ Дачушка задач\\ не рашала ні разу.\\ \\ І так адказала\\ малая Ірынка:\\ – Не яблык я з’ела,\\ а дзве палавінкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка]] * [[ibdc.ped>саджанцы]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-яблык]] * [[ibdc.ped>яблычнае-зярнятка]]