~~META: title = Юрась Свірка — Шчасце &keywords = шчасце, спыталі, роднай &abstract = Верш Юрася Свіркі "Шчасце" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Шчасце ====== Пра шчасце ў дзяўчынкі спыталі.\\ Дзе шчасце, спыталі ў яе.\\ А шчасце – блакітная далеч.\\ А шчасце – што птушка пяе.\\ \\ А шчасце – пабегчы сцяжынкай,\\ дзе сінню цвітуць васількі;\\ лічыць на далонях дажджынкі\\ і плесці над рэчкай вянкі.\\ \\ А шчасце – з сябрамі на ўроку\\ адказ у задачы знайсці.\\ Дадому паспешлівым крокам\\ да роднай матулі ісці.\\ \\ А шчасце – плыць ціха на лодцы\\ сярод беласнежных лілей.\\ А шчасце – у роднай старонцы,\\ якая за ўсё даражэй. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>проста-радасць]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-шчасце]] * [[ibdc.ped>шчасце]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-шчасце-не-ў-золаце]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-шчасце]]