~~META: title = Юрась Свірка — Ціхая паэзія &keywords = люблю, ціхую &abstract = Верш Юрася Свіркі "Ціхая паэзія" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Ціхая паэзія ====== Люблю я ціхую паэзію,\\ Дзе не крычаць і не шумяць.\\ Удумліва, а не гарэзліва\\ Душу умее высвятляць.\\ \\ Люблю я ціхую… Разважліва\\ Яна вядзе душэўны лад.\\ І слова кожнае узважвае,\\ Як россып залатых зярнят.\\ \\ І словы пачуццём яднаюцца:\\ Іх вывярае дзень пры дні.\\ Яны пакорна прачынаюцца\\ І не маўчаць у цішыні.\\ \\ Здаецца, сам такою дыхаю,\\ І верна ёй хачу служыць.\\ Дык хто ж яе абразіў: ціхаю\\ Назваць таго, хто не крычыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]]