~~META: title = Юрась Свірка — Хацеў бы я... &keywords = хацеў, мову, сумленна &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Хацеў бы я..." &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Хацеў бы я... ====== Хацеў бы я,\\ Каб ты не забывала,\\ Што мову я не для сябе бярог.\\ Хацеў бы я,\\ Каб так ты размаўляла,\\ Каб папраўляць цябе ніхто не змог.\\ Дачка мая,\\ Хачу, каб шлях кароткі\\ Да шчасця быў,\\ Каб ты яго знайшла,\\ Каб мову ты\\ Сваіх бацькоў і продкаў,\\ Як вернасць, як сумленне,\\ Берагла. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]]