Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-францішак-скарына

Гэта старая версія дакумента!


Юрась Свірка — Францішак Скарына

Сусветную славу яму здабылі
Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.
Першадрукар беларускай Зямлі
І слова народнага першапраходзец.
Роднае слова адчуў ён душой,
Яно асвяціла і думкі, і сэрца.
Маладзіком над Зямлёй узышоў,
Якая спрадвек Беларуссю завецца.
Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,
Іх выдаў у Вільні і ў Празе нямала.
Кніжную мудрасць ён нёс для людзей,
Каб мудрасці гэтай святло не згасала.
Слава Францыска не ведае меж,
Птушкай яна абляцела краіны.
Новую кнігу ты ў рукі бярэш –
І адгукаецца рэхам – Скарына.

Падобныя старонкі

  • спадчына-скарыны
  • эпоха-францыска-скарыны
  • іншае/францыск-скарына-з-прадмовы-да-кнігі-юдз
  • мастацкая-скарыніяна
  • францыск-скарына
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-францішак-скарына.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki