~~META: title = Юрась Свірка — Францішак Скарына &keywords = слова, скарына &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Францішак Скарына" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Францішак Скарына ====== Сусветную славу яму здабылі\\ Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.\\ Першадрукар беларускай Зямлі\\ І слова народнага першапраходзец.\\ Роднае слова адчуў ён душой,\\ Яно асвяціла і думкі, і сэрца.\\ Маладзіком над Зямлёй узышоў,\\ Якая спрадвек Беларуссю завецца.\\ Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,\\ Іх выдаў у Вільні і ў Празе нямала.\\ Кніжную мудрасць ён нёс для людзей,\\ Каб мудрасці гэтай святло не згасала.\\ Слава Францыска не ведае меж,\\ Птушкай яна абляцела краіны.\\ Новую кнігу ты ў рукі бярэш –\\ І адгукаецца рэхам – Скарына.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>спадчына-скарыны]] * [[ibdc.ped>эпоха-францыска-скарыны]] * [[творы/іншае/францыск-скарына-з-прадмовы-да-кнігі-юдз]] * [[ibdc.ped>мастацкая-скарыніяна]] * [[ibdc.ped>францыск-скарына]]