~~META: title = Юрась Свірка — Сняжок &keywords = сняжок, беленькі, пабег &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Сняжок" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Сняжок ====== Ён першы раз убачыў снег.\\ Не знае, што такое.\\ Ад радасці пабег, пабег.\\ Гуляе сам з сабою.\\ \\ Сабачка то ўпадзе на бок,\\ То пад кусты залезе.\\ І сам, як беленькі клубок,\\ Качаецца па снезе.\\ \\ – Сняжок, сюды! Пушок, сюды!\\ Сняжок нібы не чуе.\\ Бяжыць малы абы-куды,\\ Сляды свае нітуе.\\ \\ І раптам ён на рукі – скок!\\ Ледзь мне не скінуў шапку.\\ – Пагрэйся, беленькі Сняжок,\\ Пагрэй хоць крышку лапкі.\\ \\ Калючы шчыплецца мароз.\\ Сняжка пад курткай грэю.\\ Там толькі вочкі, толькі нос\\ Як гузічкі, чарнеюць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]]