~~META: title = Юрась Свірка — Словы &keywords = хапае, слоў &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Словы" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Словы ====== У нас сваіх хапае слоў\\ Крамяных, росных, васільковых Ад мурагоў і ад лясоў,\\ Ад светлых высяў жаўруковых.\\ \\ У нас хапае слоў сваіх\\ (Іх пазычаць няма патрэбы)\\ Ад чыстых даляў веснавых,\\ Ад глыбіні улетку неба.\\ \\ Сваіх хапае слоў у нас\\ Суровых, мужных, як яднанне,\\ Яны гучаць у грозны час\\ І заклікаюць на змаганне.\\ \\ У нас хапае слоў такіх\\ Чысцюткіх, ядраных, як ранне.\\ Яны выказваюць услых\\ Пяшчоту, ласку і каханне.\\ \\ Хапае слоў і гаманкіх,\\ І мяккіх, як у лузе травы,\\ І, чуйна слухаючы іх,\\ Запамінай не для забавы.\\ \\ У нас хапае рэдкіх слоў,\\ І палюбі ты іх бязмежна.\\ Яны ад чысціні снягоў\\ І ад пялёсткаў беласнежных.\\ \\ Яны ўвабралі звон крыніц,\\ Шум лесу і дыханне ночы...\\ Ад ліўняў і ад навальніц –\\ Грымяць, іскрацца і шапочуць.\\ \\ Журыцца ўмеюць і звінець,\\ Спяваць у шумным карагодзе.\\ Іх трэба сэрцам разумець\\ І ўмець знаходзіць у народзе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-як-стаць-чараўніком]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-словы]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы]]