творы:юрась-свірка:юрась-свірка-свята
Гэта старая версія дакумента!
Юрась Свірка — Свята
Сёння ў нашай мамы свята,
Падарыў ёй кветкі тата.
Пажадаў ён любай маме
Быць заўсёды самай-самай.
І прыгожай, і шчаслівай,
І вясёлай, і руплівай.
Аж свіціцца мама наша:
Атрымаў дзясятку Саша.
Пастараўся наш Панаска:
Ён нацёр паркет да бляску.
Пахваліла мама Аду –
У пакоях скрозь парадак.
Тата сам гатуе стравы,
Ён старанны і рухавы.
Прыхінае мама кветкі:
– Дзякуй, бацька! Дзякуй, дзеткі!
Незабыўная нядзеля,
Мама як памаладзела.
І з усмешкай кажа тата:
– Падарылі маме свята.
Падобныя старонкі
- казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы
- васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1