~~META: title = Юрась Свірка — Свята &keywords = мама, тата, маме, кветкі, свята, дзякуй &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Свята" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Свята ====== Сёння ў нашай мамы свята,\\ Падарыў ёй кветкі тата.\\ \\ Пажадаў ён любай маме\\ Быць заўсёды самай-самай.\\ \\ І прыгожай, і шчаслівай,\\ І вясёлай, і руплівай.\\ \\ Аж свіціцца мама наша:\\ Атрымаў дзясятку Саша.\\ \\ Пастараўся наш Панаска:\\ Ён нацёр паркет да бляску.\\ \\ Пахваліла мама Аду –\\ У пакоях скрозь парадак.\\ \\ Тата сам гатуе стравы,\\ Ён старанны і рухавы.\\ \\ Прыхінае мама кветкі:\\ – Дзякуй, бацька! Дзякуй, дзеткі!\\ \\ Незабыўная нядзеля,\\ Мама як памаладзела.\\ \\ І з усмешкай кажа тата:\\ – Падарылі маме свята. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра]]