Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-прырода-давярае-чалавеку

Гэта старая версія дакумента!


Юрась Свірка — Прырода давярае чалавеку

Здаецца, пасвятлела у бары,
Пабагацелі тоні, азярыны.
І нават асцярожныя бабры
Валтузяцца спакойна на плаціне.

Над лугам росным зведзены кругі –
Знаходзяць качкі завадзь лугавую,
Ніжэюць недаверу берагі –
Дамоўленасць разумная пануе.

І гэтаму яднанню, дабраце
Накукавалі шмат вякоў зязюлі.
Гняздзечка грэе пташка у кусце,
Зубры на поплаў выгналі касуляў.

Чысцеюць плёсы возера, ракі,
Спакоем, цішынёй прырода дыша.
На чыстай гладзі плаваюць чыркі,
Не ломяць крыллем спуджаную цішу.

Спяваюць птушкі, не баіцца звер,
Як бы не чулі выстралаў спрадвеку.
Забыўшыся на страх і недавер,
Прырода давярае чалавеку.

Падобныя старонкі

  • юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
  • юрась-свірка/юрась-свірка-свята
  • юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
  • юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
  • юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-прырода-давярае-чалавеку.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki