~~META: title = Юрась Свірка — Не рашаецца задача &keywords = слівы &abstract = Верш Юрася Свіркі "Не рашаецца задача" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Не рашаецца задача ====== – У талерцы, глянь, якія\\ слівы, сокам наліўныя! –\\ так дачушцы бацька кажа. –\\ Палічы ўсе слівы, Глаша.\\ Адлічыла восем Дашы,\\ Дзімку – пяць, чатыры – Сашу,\\ шэсць – Міколку, Галі – тры\\ і сем сліў – сваёй сястры.\\ Раздзяліла, як умела,\\ і талерка апусцела.\\ А ўсіх сліў злічыць не можа.\\ Хто ёй, дзеці, дапаможа? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]]