~~META: title = Юрась Свірка — Мама спіць... &keywords = мама, спіць &abstract = Верш Юрася Свіркі "Мама спіць..." &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Мама спіць... ====== Мама спіць.\\ У хаце ціха-ціха.\\ І за вокнамі таксама цішыня.\\ Мусіць, перастаў і вецер дыхаць,\\ Правады над дахам не звіняць.\\ Месяц вішняку нарэзаў вязку,\\ Доўга рэзаў, вышчарбіў лязо.\\ Мама спіць.\\ І з ёй заснулі казкі,\\ Пераказаныя тысячу разоў.\\ Я не знаю,\\ Што ёй будзе сніцца –\\ Можа, ніва, ранняя вясна,\\ Можа, пад ракітаю крыніца?\\ Толькі б не апошняя вайна…\\ Мама спіць.\\ Спі, мама, дыхай лёгка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]]