~~META: title = Юрась Свірка — Люты &keywords = снег &abstract = Верш Юрася Свіркі "Люты" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Люты ====== Куды ні глянеш – снег і снег,\\ ад сонца ён іскрыцца.\\ Тут бачна: заяц полем бег,\\ а там, дзе гай, – лісіца.\\ \\ Хаця і блізка ўжо вясна,\\ але лютуе люты.\\ Пад снегам рэчка не відна,\\ і льдом яна закута.\\ \\ Ужо нядоўга ледзянець\\ бярозкам на марозе.\\ Прачнуўся і сапе мядзведзь\\ у сцішанай бярлозе.\\ \\ Лес зацярушаны сняжком,\\ яліны, як папахі.\\ Сад заінелы за акном,\\ пад белай коўдрай дахі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]]