творы:юрась-свірка:юрась-свірка-ласіны-стажок
Гэта старая версія дакумента!
Юрась Свірка — Ласіны стажок
Заінелы ад марозу,
Крыху схілены набок,
Ён стаіць між вербалозу,
Летам скіданы стажок.
Над ракою, над кустамі
Вецер кружыць снежны дым.
Нехта тут хадзіў начамі,
Да стажка прабіў сляды.
След вядзе шырокім логам
Да ствалоў старых асін.
Там стаяць, узняўшы рогі,
Асцярожныя ласі.
Яны чуюць, як трасецца
Зледзянелая рака.
Яны ноччу прыйдуць грэцца
Да мурожнага стажка.
Падобныя старонкі
- юрась-свірка/юрась-свірка-сняжок
- юрась-свірка/юрась-свірка-свята
- юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
- юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1