~~META: title = Юрась Свірка — Ласіны стажок &keywords = стажка &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Ласіны стажок" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Ласіны стажок ====== Заінелы ад марозу,\\ Крыху схілены набок,\\ Ён стаіць між вербалозу,\\ Летам скіданы стажок.\\ \\ Над ракою, над кустамі\\ Вецер кружыць снежны дым.\\ Нехта тут хадзіў начамі,\\ Да стажка прабіў сляды.\\ \\ След вядзе шырокім логам\\ Да ствалоў старых асін.\\ Там стаяць, узняўшы рогі,\\ Асцярожныя ласі.\\ \\ Яны чуюць, як трасецца\\ Зледзянелая рака.\\ Яны ноччу прыйдуць грэцца\\ Да мурожнага стажка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-сняжок]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]]