~~META: title = Юрась Свірка — З першым снегам &keywords = снегам, першым, снег, чыстым, смехам, лёгкім, звонкім, бегам &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "З першым снегам" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — З першым снегам ====== З першым снегам,\\ З першым снегам!\\ Зноў на горку вам пара.\\ З першым снегам,\\ З першым снегам,\\ Дзеці нашага двара!\\ \\ Снегам чыстым,\\ Лёдам чыстым\\ Пачынаем кожны год.\\ Снег бялюткі,\\ Снег іскрысты.\\ Як люстэрка, гладкі лёд.\\ \\ З першым снегам,\\ З першым снегам,\\ Не сядзіцца дзетвары.\\ Звонкім смехам,\\ Звонкім смехам\\ Напаўняюцца двары.\\ \\ З першым снегам,\\ З першым снегам,\\ Непаседы-дружбакі!\\ З лёгкім бегам,\\ З лёгкім бегам,\\ Санкі, лыжы і канькі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]]