Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-журботны-працяг-песні

Гэта старая версія дакумента!


Юрась Свірка — Журботны працяг песні

«Жураўлі на Палессе ляцяць»…
Чую песню.
На сэрцы – журліва.
Як бы іх на ляту пераняць,
Папярэдзіць бы клін жураўліны.

Не ляціце пакуль што туды,
Там, дзе Прыпяць разліта шырока:
Там дыханне няўсцешнай бяды
Узлятае штодня пад аблокі.

І ніякай здагадкі пра смерць.
У засмужанай далі знікаюць.
І не могуць туды не ляцець:
Там, над Прыпяццю, гнёзды чакаюць.

І не могуць свой край пакідаць,
Іх чакае там сонца ў зеніце…
Жураўлі на Палессе ляцяць,
Як сказаць ім: туды не ляціце.

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
  • іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-журботны-працяг-песні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki