~~META: title = Юрась Свірка — Журботны працяг песні &keywords = жураўлі, ляціце, палессе &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Журботны працяг песні" &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Журботны працяг песні ====== «Жураўлі на Палессе ляцяць»...\\ Чую песню.\\ На сэрцы – журліва.\\ Як бы іх на ляту пераняць,\\ Папярэдзіць бы клін жураўліны.\\ \\ Не ляціце пакуль што туды,\\ Там, дзе Прыпяць разліта шырока:\\ Там дыханне няўсцешнай бяды\\ Узлятае штодня пад аблокі.\\ \\ І ніякай здагадкі пра смерць.\\ У засмужанай далі знікаюць.\\ І не могуць туды не ляцець:\\ Там, над Прыпяццю, гнёзды чакаюць.\\ \\ І не могуць свой край пакідаць,\\ Іх чакае там сонца ў зеніце...\\ Жураўлі на Палессе ляцяць,\\ Як сказаць ім: туды не ляціце. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]]