Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-а-ўсё-ж-вінаваты-і-я

Гэта старая версія дакумента!


Юрась Свірка — А ўсё ж вінаваты і я...

А ўсё ж вінаваты і я:
Суладдзе ў прыродзе парушана.
Паменшала птушак сям’я,
І рыба бяздумна патручана.

Няма чым віну апраўдаць,
Сумленне маё зацярушана:
Баяўся адкрыта крычаць,
А толькі даводзіў нязмушана.

І я вінаваты у тым:
Без толку балотца асушана.
Напэўна, і ў слове маім
Трывога гучала прыглушана.

Што сосны трывожна шумяць,
Што ў лузе без кнігавак ціха,
Патрэбна было закрычаць,
А я, нібы пташачка, ціўкаў.

Падобныя старонкі

  • юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
  • юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
  • юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
  • юрась-свірка/юрась-свірка-свята
  • юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-а-ўсё-ж-вінаваты-і-я.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki