~~META: title = Юрась Свірка — А ўсё ж вінаваты і я... &keywords = вінаваты &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "А ўсё ж вінаваты і я..." &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — А ўсё ж вінаваты і я... ====== А ўсё ж вінаваты і я:\\ Суладдзе ў прыродзе парушана.\\ Паменшала птушак сям’я,\\ І рыба бяздумна патручана.\\ \\ Няма чым віну апраўдаць,\\ Сумленне маё зацярушана:\\ Баяўся адкрыта крычаць,\\ А толькі даводзіў нязмушана.\\ \\ І я вінаваты у тым:\\ Без толку балотца асушана.\\ Напэўна, і ў слове маім\\ Трывога гучала прыглушана.\\ \\ Што сосны трывожна шумяць,\\ Што ў лузе без кнігавак ціха,\\ Патрэбна было закрычаць,\\ А я, нібы пташачка, ціўкаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]]